Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.04.22

Шосты школьны дзень

   Яшчэ адна школьная субота скончылася. Яна не толькі наблізіла нас да летніх канікул, але і адзначылася цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі. 30 мая ў нашай установе адукацыі вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні “Адгадай прафесію”. Канешне, ім яшчэ рана вызначаць свой прафесійны выбар, але расказаць пра прафесіі бацькоў, пазнаёміцца з новымі прафесіямі самы час. Вучні паспрабавалі свае магчымасці ў прафесіі настаўніка, прадаўца, вадзіцеля аўтобуса. Для вучняў старэйшага звяна была праведзена дзелавая гульня “Я сярод людзей, людзі вакол мяне”. Ключавымі словамі мерапрыемства сталі: любоў, прабачэнне, цярпенне – тры кіты, на якіх трымаецца сучасны свет. Мелюх П.І., педагог-арганізатар, правёў з актывам БРПО і БРСМ пасяджэнне па тэме “Моладзь: традыцыі і будучыня”, на якім былі вызначаны накірункі работы на апошні вучэбны месяц і летнія канікулы. Праца школьных гурткоў , якія праводзяцца ў суботні дзень, таксама дала свой плён: на гуртку “Тэкстыльныя фантазіі” вучні навучыліся шыць прыгожыя сурвэткі, а на гуртку “Вясёлыя ноткі” – развучвалі песні да Дня Перамогі. Як заўсёды, праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа.

 

 

Раздзелы сайта