Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.10.22

Шосты школьны дзень

1 кастрычніка ў нашай установе адукацыі прайшло шмат цікавых  мерапрыемстваў. Майстар-клас, прысвечаны Дню пажылога чалавека “Дзень дабрыні і павагі”, правяла са сваімі выхаванцамі  Семянюк С.С.. Згадзіцеся, кожны  ўзрост прывабны па-свойму, але толькі з гадамі да чалавека прыходзіць мудрасць, ён пачынае разумець сэнс свайго зямнога прызначэння. Таму вучні пачатковай школы не проста зрабілі падарункі сваімі рукамі для бабуль і дзядуль, але і даведаліся пра вытокі свята, расказалі пра сваіх родных і блізкіх людзей.

Для вучняў 5-11 класаў пазнавальным  стаў круглы стол “Бяспека ў сетцы Інтэрнэт”.  Вучні абмяняліся думкамі аб правілах бяспекі пры наведванні розных сайтаў, даведаліся, з якімі пагрозамі  могуць сутыкнуцца  дзеці ў сетцы Інтэрнэт, пагаварылі аб інтэрнэт-хуліганстве, кіберпраследаванні, кібербулінгу.  На думку настаўніцы Бурдзіной Н.А., пытанні бяспекі ў сусветнай павуціне  вучні павінны  ведаць дасканала, бо ад гэтага залежыць іх жыццё ў сучасным свеце: няведанне і наіўнасць, легкадумнасць дзяцей робяць іх лёгкай здабычай для розных жулікаў.

Рыбак У.В., кіраўнік  па ваенна-патрыятычным выхаванні, арганізаваў прагляд і абмеркаванне  відэафільма “Ваеннае пакаленне – мірнаму пакаленню”, а бібліятэкар Гаўрылік Т.Г. правяла з вучнямі  гутарку “Наркотыкі – не наш шлях”.

Школьная субота – гэта не толькі мерапрыемствы.  Вучні з вялікім задавальненнем наведваюць гурткі “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс”,  якія працуюць у шосты школьны дзень.

 

Раздзелы сайта