Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.10.22

Дзень здароўя

Кожная другая субота месяца ў нашай установе адукацыі праходзіць пад адзіным дэвізам: “Здаровыя дзеці – здаровая нацыя, здаровая нацыя – моцная краіна”. 8 кастрычніка рабяты з задавальненнем прыйшлі на школьны стадыён, каб прыняць удзел у Дні здароўя. Дзякуючы настаўніку фізічнай культуры і здароўя Акапян А.П. і кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні Рыбаку У.В. з вучнямі 5-11 класаў была праведзена ваенна-спартыўная гульня “Зарнічка”. Яна ўключыла ў сябе этапы спартыўнага, ваенна-патрыятычнага, фізкультурнага характару, што спрыяла выхаванню ў маладога пакалення духу патрыятызму, фарміраванню імкнення да перамогі, згуртаванасці вучнёўскага калектыву. Не засталіся па-за ўвагай і малодшыя школьнікі. Настаўніца пачатковых класаў Бянько Т.М. правяла з імі конкурс “Спартыўныя таленты”. Вучні з задавальненнем выконвалі спартыўныя заданні: бегалі, скакалі, пераадольвалі перашкоды, а разам з тым вучыліся навыкам узаемадапамогі, навыкам сяброўства і здаровага ладу жыцця. Школьная субота стала для нашых навучэнцаў прыступкай лоўкасці, хуткасці, меткасці і сілы, тым больш, што гэты дзень парадаваў і выдатным надвор’ем.

Акрамя спартыўных конкурсаў, шосты школьны дзень стаў днём іншых цікавых мерапрыемстваў. Ківель Н.А., педагог-арганізатар, правяла з вучнямі пасяджэнне актыву БРСМ “За здаровы лад жыцця”. Традыцыйна ў гэты дзень працавалі гурткі “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс”, праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа.

Школьная субота скончана, а вось уражанні ад яе будуць радаваць вучняў і настаўнікаў цэлы тыдзень.

 

 

 

 

 

 

 

Раздзелы сайта