Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.10.22

Шосты школьны дзень

Чарговая школьная субота ў нашай установе адукацыі прайшла цікава, актыўна і займальна. Асноўныя мерапрыемствы   былі прысвечаны свету прафесій, бо перад кожным вучнем рана ці позна паўстае пытанне: кім быць? Якую прафесію выбраць? Як вызначыцца з выбарам? Таму настаўнік англійскай мовы, класны кіраўнік 5 класа Яцута Г.В. правяла з вучнямі круглы стол “Свет цікавых прафесій”. Навучэнцы 5-9 класаў даведаліся пра новыя прафесіі, пагаварылі, чаму праблема выбару прафесіі з’яўляецца адной з самых галоўных у жыцці чалавека, паспрачаліся, ці правільна паступаюць людзі, выбіраючы прафесію адзін раз і на ўсё жыццё. А вось вучні пачатковай школы правялі займальную віктарыну “ Все работы хороши». Настаўніца пачатковых класаў Палойка Г. М. пазнаёміла вучняў-пачаткоўцаў з рознымі відамі прафесій, на практыцы паказала , што значыць працаваць у камандзе, супрацоўнічаць, суперажываць другому чалавеку. Віктарына выявіла , наколькі добра вучні ведаюць сучасныя прафесіі.

         Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, правёў з вучнямі 9-11 класаў акцыю “Чысціня ў школе і вакол”, у ходзе якой вучні падграблі апалае лісце, падмялі школьныя дарожкі. Суботнія гурткі “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс” працавалі ў штатным рэжыме, праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа. Можна смела сказаць, што чарговая школьная субота ўдалася на славу!



Раздзелы сайта