Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.09.23

Шосты школьны дзень

   9 верасня - шосты школьны дзень - у нашай установе адукацыі прайшоў весела, цікава і карысна. Ужо традыцыйна ў другую суботу кожнага месяца ў нас праводзіцца Дзень здароўя. Вось і сёння вучні спяшаліся ў школу, каб прыняць удзел у спартыўных мерапрыемствах. З вучнямі 1-4 класаў былі праведзены дваровыя гульні, якія набываюць папулярнасць. А вучні 5-9 класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у турніры па міні-футболе. Гурткі "Настольны тэніс" і "Мяккая цацка" запрасілі рабят на свае першыя ў гэтым навучальным годзе заняткі. Была праведзена акцыя "Чысты двор", у ходзе якой вучні і настаўнікі прывялі ў парадак школьную тэрыторыю.
Шосты школьны дзень прайшоў, а ўражанні ад яго застануцца надоўга.

Раздзелы сайта