Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.01.24

ШАГ

   Інфармацыйна-адукацыйны праект "ШАГ" прайшоў сёння ва ўсіх установах адукацыі Беларусі. Тэма яго - "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі".
Важнасць адукацыі і навукі ў сучасным свеце цяжка пераацаніць, таму што настаўнік і навуковец працуюць на будучыню.
Госцем мерапрыемства ў нашай установе адукацыі стала Ананчык Тамара Уладзіміраўна - Настаўнік з вялікай літары, якая аддала сістэме адукацыі раёна каля 40 гадоў. Яе адрознівае актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, добрасумленная праца. Нашы вучні добра ведаюць і любяць Тамару Уладзіміраўну, тым больш, што яна і зараз не сядзіць без справы. Пытанні настаўніцы былі зададзены розныя: і пра прафесію, і пра хобі, і пра сакрэты прафесійнага майстэрства.
   Напрыканцы сустрэчы вучні паспрабавалі апісаць "Адзін дзень з жыцця настаўніка", выкарыстоўваючы толькі назоўнікі, і прыйшлі да высновы, што прафесія гэта - адна з самых ганаровых і адказных. Жыццё прысвячаюць ёй толькі тыя людзі, якія любяць сваю справу і бачаць у ёй сваё прызванне.
   У ходзе праекта была прагледжана прэзентацыя па тэме, а таксама вучні з цікавасцю пазнаёміліся з выставай "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі".

Раздзелы сайта