Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.05.20

Віншаванні са святам Перамогі

   Усім вядома, як цяжка пажылым людзям у такі неспрыяльны час, як хочацца ім хоць трошкі ўвагі. У сувязі з пандэміяй стараюцца яны менш выходзіць на вуліцу, менш быць на людзях. Таму наша задача: падтрымаць тых, хто перажыў Вялікую Айчынную вайну, пасляваенныя гады, гады перабудовы, гады розных рэформ.

  Напярэдадні вялікага свята – Дня Перамогі – настаўнікі, прадстаўнікі арганізацый Белая Русь і БРСМ, павіншавалі былога калегу, ветэрана педагагічнай працы Калбаска Аляксея Андрэевіча. У гэтым годзе яму споўнілася 91 год, але Аляксей Андрэевіч добра памятае ўсе падзеі. Студэнтам Навагрудскага педвучылішча сустрэў ён радасную вестку пра Перамогу. Усё астатняе жыццё яго звязана са школай: настаўнік, арганізатар, дырэктар, намеснік дырэктара. Лаўрынавіцкая школа стала для яго другім домам. Таму невыпадкова вучні, настаўнікі школы – частыя і жаданыя госці ў яго сям’і. Члены валанцёрскага атрада “Сэрцы дабра” ўвосень і ўвесну дапамагаюць сям’і Аляксея Андрэевіча ва ўборцы ўраджаю, добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі.

   Сённяшні дзень для былога настаўніка школы стаў святочным. Кветкі, падарункі, добрыя словы увагі паднялі настрой Аляксею Андрэевічу. Як мала трэба чалавеку, каб адчуць сябе патрэбным людзям!

Раздзелы сайта