Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.01.22

Школьная субота

       Субота для вучняў не проста вольны час, але і магчымасць пазаймацца спортам, даведацца нешта цікавае, паспрабаваць свае сілы ў розных сферах дзейнасці. Не выключэннем стала і субота 22 студзеня для навучэнцаў ДУА “НПК Лаўрынавіцкая д/с – СШ”. Разам з настаўніцай фізічнай культуры і здароўя Акапян А.П. вучні паігралі ў настольны тэніс,пазаймаліся агульнай фізічнай падрыхтоўкай.

         Затым навучэнцы школы наведалі мерапрыемства, якое падрыхтавала класны кіраўнік 8 класа Сакольчык А.А. і яе вучні “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”. Прафарыентацыйныя заняткі сталі   прыступкай у вызначэнні прафесіянальнага будучага для старшакласнікаў.  

         А малодшыя вучні школы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульнёвай праграме “У гасцях у снегавічка”. Надвор’е спрыяла таму, што мерапрыемства з класа перамясцілася на школьны стадыён і стала сапраўдным святам для навучэнцаў. Правільна ляпіць снегавікоў дапамаглі малодшым школьнікам іх важатыя.

Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, паказаў вучням навукова-папулярны дакументальны фільм “Бітва за Маскву”. Пасля прагляду адбылося абмеркаванне прагледжанага.

Можна смела сказаць, што чарговая школьная субота ўдалася на славу!



Раздзелы сайта