Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.04.24

День космонавтики

   12 красавіка адзначаецца Дзень касманаўтыкі. Прадстаўнікі нашай краіны ўпэўнена асвоілі космас. Мы беларусы, ганарымся тым, што нашу Беларусь сёння па праву можна лічыць касмічнай дзяржавай. Імёны Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай добра ведаюць ва ўсім свеце. Таму адзіны ўрок у гэты дзень быў прысвечаны тэме космасу. Вучні нашай установы адукацыі пазнаёміліся з гісторыяй касманаўтыкі, пашырылі веды пра першага касманаўта нашай планеты Юрыя Гагарына, успомнілі пра іншых пакарыцеляў космасу. Але асаблівая ўвага была прыцягнута да першай жанчыны-касманаўткі з Беларусі Марыны Васілеўскай, якая 6 красавіка паспяхова вярнулася з касмічных далячынь на Зямлю. І гэты дзень ужо стаў часткай нашай гісторыі. Рабяты праглядзелі відэафільм па тэме адзінага ўрока, адказалі на пытанні віктарыны. Усе прыйшлі да высновы, што Дзень касманаўтыкі - дзень нашага гонару.

Раздзелы сайта