Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.04.24

Шосты школьны дзень. Рэспубліканскі суботнік

   “Дзе чыста і ўтульна, там на сэрцы спакойна, там душа радуецца”, - пад такім дэвізам пачаўся шосты школьны дзень –  20 красавіка – у нашай установе адукацыі. Наогул, красавік – традыцыйны час навядзення  чысціні і парадку, а суботнік – добрая традыцыя , якая аб’ядноўвае кожны калектыў. З самага ранку педагогі, вучні, супрацоўнікі школы  прыводзілі ў парадак месца, дзе праводзяць шмат часу:  добраўпарадкавалі школьную тэрыторыю.  Пасля зімы работы шмат, таму з энтузіязмам  узяліся ўсе за працу: збіралі сухое вецце,смецце, прыводзілі ў парадак клумбы, падграбалі леташняе лісце,  рыхлілі глебу для новых насаджэнняў, бялілі дрэвы. Работа, як кажуць у народзе, кіпела.

   Сумеснымі намаганнямі наша школьная тэрыторыя папрыгажэла, пасвяжэла, змяніла свой выгляд. Суботнік – гэта цудоўны спосаб усім разам пабыць у неафіцыяльнай абстаноўцы, праявіць агульнае жаданне жыць у прыгожым свеце. Нашы вучні сёння засвоілі ўрок: парадак і чысціня павінны быць як ў чалавека, так і вакол яго.
   Пасля суботніка ва ўстанове адукацыі прайшлі планавыя мерапрыемствы суботняга дня.
   Шосты школьны дзень скончыўся, а станоўчыя эмоцыі, зарад бадзёрасці, радасці і задавальнення будзе з вучнямі і настаўнікамі на працягу вучэбнага тыдня.

Раздзелы сайта