Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.04.24

Открытие недели профориентации

Выбар прафесіі - справа сур'ёзная.
   З 22 па 27 красавіка ў нашай установе адукацыі будзе праходзіць Тыдзень прафарыентацыі пад агульнай назвай "Мая прафесія - мая будучыня". На працягу тыдня будзе ладзіцца выстава малюнкаў па прафарыентацыі, будуць праходзіць цікавыя мерапрыемствы па тэме кожнага дня.

   Панядзелак стаў днём адкрыцця  Тыдня. У гэты дзень у фае школа  была арганізавана выстава "Прафесій многа ёсць на свеце, знайдзі прызванне па душы".

   Усе жадаючыя прынялі ўдзел  у праглядзе і абмеркаванні  кінафільма "Каралева  бензакалонкі".

   Даўно вядома, што выбар прафесіі - справа сур'ёзная, таму на працягу Тыдня розныя формы правядзення мерапрыемстваў дадуць магчымасць нашым вучням шырэй пазнаёміцца са шматлікімі прафесіямі і зрабіць у будучым выбар па душы.

Раздзелы сайта